Дело было вечером, делать было нечего
Залезла я на e-bay, паглядзець, што сусветная лёгкая прамысловасць прыдумала на мой памер нагі. Калі хто не ведае - дзіцячы 34-ты:)
Пагартала старонак 15, нічога цікавага не знайшла, а тут - опа! - тухлі без банцікаў-стразікаў, на невялікім абцасе, без 5-цісантыметровай платформы, і наогул мала нагадваюць тыя ногаломныя інструменты інквізіцыі з ненатуральнай скуры, якія былі на папярэдніх старонках.
Пачала чытаць падрабязную инфармацыю
Аказаліся тухлі для лацінаамерыканскіх танцаў:) Сумна
